У Калодзішчах патануў падлетак

Увечары 9 чэрвеня ў вадаёме ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна патануў 16-гадовы падлетак, расказалі ў прэс-службе Следчага камітэта.

10.06.2022 / 17:01

Фота: Следчы камітэт

Па папярэдніх звестках следчых, у гэты дзень ён ужываў алкаголь, а потым вырашыў пакупацца.

Хлопца, які тануў, заўважылі рыбакі. Адзін з іх кінуўся яму на дапамогу, аднак выратаваць хлопчыка не ўдалося. 

Паведамляюць, што сям'я хлопца знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы, а сам падлетак быў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Nashaniva.com