Школьнікі на Гомельшчыне капаюць акопы і страляюць з рыдлёвак

Сацыяльныя сеткі школ Гомельскай вобласці падзяліліся ходам навучальна-палявых збораў школьнікаў 10 класаў. У адрозненне ад мінулых гадоў, гэтыя зборы вылучаюцца практычнымі заняткамі дзесяцікласнікаў: у гэтым годзе іх вучылі капаць акопы і страляць з рыдлёвак, піша выданне Flagstock.

10.06.2022 / 16:36

Cайты Сіманічскай школы Лельчыцкага раёна і Даманавіцкай школы Калінкавіцкага раёна зборы назвалі «ваенна-палявымі». І калі ў Даманавіцкай школе ўся вучоба абмежавалася капаннем акопаў на тэрыторыі школы, то ваенрук з Сіманіч зладзіў і пастановачную акопную перастрэлку ў лесе.

Nashaniva.com