На МКАД «Мазда» сутыкнулася з трактарам, ёсць ахвяра

Сёння ў 13:30 34-гадовы мужчына ехаў на аўтамабілі «Мазда» па ўнутраным кальцы МКАД. Праязджаючы яе 14 км, пры перастройванні ён сутыкнуўся з прычэпам трактара, які рухаўся па першай паласе, паведамляе ДАІ.

10.06.2022 / 16:28

34-гадовы кіроўца «Мазды» ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. 

Nashaniva.com