Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Мікрахвалевая печ вельмі практычная, таму што ў ёй можна хутка разагрэць ежу. Але некаторыя прадметы або прадукты, нагрэтыя ў мікрахвалёўцы, могуць пашкодзіць саму печ, або быць небяспечнымі для здароўя.

12.06.2022 / 13:52

Фота: flickr.com

Мікрахвалевыя печы вельмі распаўсюджаныя, але ў іх можна прыгатаваць ці разагрэць не ўсё. Спіс прадметаў і прадуктаў, якія нельга туды класці, на здзіўленне доўгі.

Як працуе мікрахвалевая печ?

Крыніца: explainthatstuff.com

Абрэвіятура «ЗВЧ» расшыфроўваецца як «звышвысокачастотнае выпраменьванне». Менавіта ў ім палягае прынцып працы мікрахвалёўкі. Нагрэў ежы адбываецца пад уздзеяннем хваляў.

Яны награваюць вонкавы пласт прадуктаў, пранікаючы на глыбіню не больш за тры сантыметры. Унутраная частка награваецца за кошт нагрэву знешняй.

Пры ўключэнні прыбора адбываецца паскарэнне часціц — яны палярызуюць малекулы вады ў стравах, выбудоўваючы іх уздоўж ліній электрамагнітнага поля. Гэты рух выклікае нагрэў прадукту.

Якую тару нельга ставіць у мікрахвалёўку?

Гэтая тара можа як быць пашкоджаная сама, гэтак і пашкодзіць печку, і прывесці да сур'ёзнай паломкі:

Якія прадукты катэгарычна нельга гатаваць у мікрахвалевай печы?

Некаторы час таму ў ТыкТоку з'явіўся вірусны ролік, у якім карыстальнікі з дапамогай мікрахвалёўкі гатавалі яйкі-пашот. На жаль, для некаторых гэтая забава скончылася трагічна.

Шантэль Кон, 25-гадовая дзяўчына з Вялікабрытаніі, таксама хацела паспрабаваць гэты трук. У выніку Шантэль засталася з вялікімі апёкамі твару, бо калі яна разрэзала гарачае яйка, яно пырснула кіпячым жаўтком проста ў твар.

Шантэль Кон. Фота: сацсеткі дзяўчыны

Вам таксама не варта ўключаць пустую мікрахвалевую печ. Яна выпраменьвае хвалі, якія нешта мусіць паглынаць.

Але ў пустой печы няма чаму гэта рабіць. Хвалі не зробяць вам шкоды, але могуць пашкодзіць прыладу. А гэтага варта пазбягаць, каб не траціць лішнія грошы.

У Расіі масава блакуюць ВПН-сервісы. Што рабіць, калі пачнуць і ў нас?

«Гадоў праз 5-10 усюды будуць сімуляцыі». Беларуска заснавала IT-кампанію, якая стварае

Выпіць чарку-другую і гэтым дапамагчы экалогіі. Будзеце смяяцца, але гэта цалкам

Nashaniva.com