Вядомага тыктокера lexmask і яго жонку арыштавалі на 10 сутак

Аляксея Бондара і яго жонку Маргарыту затрымалі 7 чэрвеня.

09.06.2022 / 18:20

Аляксей — вядомы тыктокер lexmask з 58 тысячамі падпісчыкаў, які выпускае відэа на беларускай мове. ГУБАЗіК паведамляў, што затрымалі тыктокера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце». На пакаянным відэа Аляксей сказаў, што падпісаны на «дэструктыўныя каналы», а раней хадзіў на мітынгі.

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 8 чэрвеня, у судзе Фрунзенскага раёна адбыўся суд. У выніку мужчыну з жонкай адправілі за краты на 10 сутак.

Сваякам, якія хацелі прыйсці на суды, адміністрацыя адказала, што «працэс будзе ў 18:00, таму на суд трапіць нельга», паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com