У ноч на 9 чэрвеня адзін з мастоў над Свіслаччу ў Мінску будзе перакрыты

Ноччу 9 чэрвеня з 1:00 да 5:00 рух па мосце праз Свіслач на праспекце Незалежнасці ў Мінску будзе закрыты ў сувязі з выпрабаваннямі. Спецыялісты БелдарНДІ будуць правяраць апорную здольнасць моста, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

08.06.2022 / 20:33

Як растлумачыў намеснік дырэктара па ўтрыманні і рамонце мастоў і пуцеправодаў «Гараўтамост» Міхаіл Дзядзюля, выпрабаванні на мосце — планавая праца. Спецыялісты днём паставілі на збудаванні датчыкі, а ўначы будуць правяраць паказчыкі пад пастаяннай нагрузкай у выглядзе гружаных самазвалаў.

Дзядзюля сцвярджае, што такія выпрабаванні па нарматывах павінны праводзіцца на мастах раз у 5-10 гадоў. У 2022 годзе яны таксама пройдуць на пераходным мосце на вуліцы Кастрычніцкай.

Nashaniva.com