У Мексіцы абваліўся пешаходны падвясны мост проста падчас урачыстага адкрыцця

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Куэрнавака, у мясцовым парку Барранка дэ Аманалька. Падчас здарэння нованаведзеную пераправу пераходзілі дзясяткі чалавек, у тым ліку мэр Куэрнавакі Хуліё Урыястэгі, ягоная жонка, іншыя чыноўнікі і мясцовыя жыхары. 

08.06.2022 / 19:34

Газета El País піша, што перад падзеннем некаторыя людзі скакалі па драўляных бэльках. На відэа можна заўважыць, што самы спрытны змог учапіцца за трос і асцярожна саскочыў уніз.

Паводле звестак выдання, у выніку пацярпелі 25 чалавек, 12 з іх шпіталізаваныя. Мэр заявіў, што тое, што адбылося, стала наступствам «неразважлівасці».

Nashaniva.com