У Гродзенскім раёне дачнік загінуў, зваліўшыся з 7-метровых драбін

Знаходзячыся на дачы, 68-гадовы пенсіянер хацеў дапамагчы суседцы і ўпаў з вышыні. У той жа дзень ён памёр у бальніцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

08.06.2022 / 17:33

Фота Следчага камітэта

Папярэдне ўстаноўлена, што 68-гадовы жыхар Гродна, знаходзячыся ў сябе на дачы, адгукнуўся на просьбу суседкі дапамагчы абясточыць яе дом. Падняўшыся прыкладна на 7-метровую вышыню па драбінах, якія прымыкаюць да высакавольтнага слупа, мужчына не ўтрымаўся і ўпаў на зямлю.

Ад атрыманых траўмаў пенсіянер памёр у бальніцы ў той жа дзень. Са слоў відавочцаў, раней мужчына працаваў электрыкам, таму і падахвоціўся выканаць гэтую небяспечную працу. Ён быў старшынёй садовага таварыства.

Фота Следчага камітэта

Nashaniva.com