Шайгу абмеркаваў з міністрам абароны Турцыі вываз збожжа з Украіны

Па звестках Мінабароны Расіі, размова адбылася па ініцыятыве Турцыі. Раней яна прапанавала дапамогу ў вырашэнні пытання вывазу збожжа з украінскіх партоў

07.06.2022 / 17:50

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу правёў тэлефонныя перамовы з турэцкім калегам Хулусі Акарам, яны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і ў Сірыі.

Паводле інфармацыі Мінабароны, размова адбылася па ініцыятыве Анкары.

«Асноўная ўвага была нададзеная абмену думкамі і ацэнцы сітуацыі ва Украіне і ў Сірыі. Міністры абароны дэталёва абмеркавалі пытанні бяспекі суднаходства ў Чорным моры ва ўзаемасувязі з вырашэннем праблемы вывазу збожжа з тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Бакі таксама адзначылі «важнасць працягу цеснага ўзаемадзеяння ў Сірыі, накіраванага на падтрыманне доўгачасовай стабільнасці ў рэгіёне».

Шольц выказаўся супраць паслаблення санкцый супраць Лукашэнкі дзеля перавозак збожжа

Прэзідэнт Літвы: Збожжа з Украіны не можа ісці праз Беларусь, гэта проста небяспечна

Nashaniva.com