У Бабруйску на працоўным месцы затрымалі журналіста мясцовай газеты «Коммерческий курьер»

Пра затрыманне Дзмітрыя Суслава ў пятніцу, 3 чэрвеня, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

04.06.2022 / 15:55

Паведамляецца, што супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і без тлумачэння прычын забралі журналіста.

Вядома, што Суслава да позняга вечара трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ІЧУ. Там журналіст прабудзе як мінімум да панядзелка.

Nashaniva.com