У Салігорску мужчына пагражаў мінаку пнеўматычным пісталетам

29-гадовага салігорца падазраюць у злосным хуліганстве за пагрозу пнеўматычным пісталетам. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба МУС.

29.05.2022 / 20:29

Фота прэс-службы МУС 

Інцыдэнт адбыўся ля пад'езда дома 59-гадовага пацярпелага. Фігурант, які выпіваў у двары са знаёмымі, прыставіў да галавы мясцовага жыхара, які праходзіў міма, пісталет, з прэтэнзіяй, што той наблізіўся да ягонай кампаніі. Паводле інфармацыі ведамства, гэта было зроблена «з хуліганскіх меркаванняў».

Пасля пацярпелы мужчына падняўся ў сваю кватэру і выклікаў міліцыю. Падазраванага затрымалі па гарачых слядах. У яго канфіскавалі пнеўматычны пісталет — дакладную копію агнястрэльнай «берэты».

Nashaniva.com