На ўсё лета абмяжоўваюць наведванне памежнай паласы ў Брагінскім, Хойніцкім і Лоеўскім раёнах

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што «ў мэтах забеспячэння памежнай бяспекі» з 1 чэрвеня 2022 г. па 31 жніўня 2022 г. часова абмяжоўваецца ўезд і ўваход, а таксама часовае знаходжанне грамадзян у памежнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

27.05.2022 / 18:25

Таксама ў названы перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у памежную паласу на тэрыторыі гэтых раёнаў.

Уведзеныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на асоб, якія выконваюць працоўныя і службовыя абавязкі ці ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове дзяржаўнай мяжы на названай тэрыторыі.

Нагадаем, што ў асноўным менавіта з гэтых раёнаў пачынаючы з 24 лютага расійскія войскі наступалі на Кіеў. 

Nashaniva.com