Супрацоўніца міліцыі прыйшла дадому да шматдзетнай сям’і, а ёй паказалі палавы орган

Рэйд па сем'ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, скончыўся крымінальнай справай за хуліганства для 40-гадовага жыхара Віцебска, паведамляе мясцовая міліцыя.

27.05.2022 / 17:07

Пасля прыходу супрацоўнікаў школы і інспектаркі па справах непаўналетніх мужчына пачаў пагражаць жанчыне і спрабаваў выгнаць яе з дому. Зразумеўшы, што госці не збіраюцца сыходзіць, ён паказаў палавыя органы.

Супрацоўніца міліцыі выклікала калег, мужчыну затрымалі. Яму цяпер пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com