Прыпыняюць працу ў Беларусі візавыя цэнтры Эстоніі

Пра часовае прыпыненне працы візавых цэнтраў Эстоніі ў Беларусі паведаміў візавы пасярэднік VFS Global.

27.05.2022 / 16:13

 

У эстонскіх візавых цэнтрах можна было падаць дакументы на эстонскую, фінскую ці шведскую шэнгенскую візу.

З 14 чэрвеня працу часова спыняць візавыя цэнтры ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве і Пінску. А з 15 чэрвеня закрыецца цэнтр у Мінску.

Але перапынак мае быць толькі часовым, ён працягнецца тры тыдні. Аднавіць прыём дакументаў на шэнгенскую візу ў візавых цэнтрах Эстоніі плануецца 5 ліпеня.

Nashaniva.com