Забралі з працы. Затрымалі інжынера факультэта радыёфізікі БДУ

Cёння раніцай у Мінску на сваім працоўным месцы быў затрыманы 37-гадовы інжынер факультэта радыёфізікі БДУ Павел Пятроў, паведамляе «Вясна».

27.05.2022 / 12:19

Пятроў навучаўся ў аспірантуры, стажыраваўся ў Германіі. Працаваў над кандыдацкай дысертацыяй.

Іншыя акалічнасці пакуль невядомыя. 

Nashaniva.com