Марыё Драгі: Я не пабачыў ніякіх прыкмет таго, каб расійскі бок імкнуўся да міру

Прэм'ер-міністр Італіі пасля тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным не пабачыў у таго ніякіх прыкмет таго, каб ён хацеў міру, паведамляе агенцтва ANSA.

27.05.2022 / 00:06

Марыа Драгі

«Я не бачыў надзеі на мір падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным. Я шукаў размовы з прэзідэнтам Пуціным: мэтай было спытаць, ці можна нешта зрабіць, каб разблакаваць збожжа, якое цяпер знаходзіцца на складах ва Украіне, таму што харчовы крызіс, які набліжаецца і ўжо ёсць у некаторых афрыканскіх краінах, будзе мець гіганцкія маштабы і жудасныя гуманітарныя наступствы», — расказаў Драгі.

Падчас тэлефоннай размовы Драгі з Пуціным прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што «харчовы крызіс з'яўляецца наступствам санкцый і яшчэ, калі санкцыі будуць знятыя, менавіта Расія зможа экспартаваць збожжа».

«Але відавочна, што санкцыі ўведзеныя таму, што Расія напала на Украіну», — сказаў Драгі.

Nashaniva.com