У Мінску затрымалі Юлію Куксу

Пра гэта праваабаронцам паведаміла яе сваячка.

24.05.2022 / 15:47

Вядома, што прыкладна 3-4 месяцы таму Юлію судзілі за абразу суддзі, прызналі вінаватай і прызначылі ў якасці пакарання год «хатняй хіміі».

Сёння раніцай да яе прыйшлі следчыя і забралі. Куды — невядома. Родным Юліі патлумачылі толькі тое, што прычына затрымання — удзел у шэсцях 2020 года.

Nashaniva.com