Адвакат не можа сустрэцца з затрыманым дырэктарам газеты «Беларусы і рынак» 

Адвакат затрыманага амаль тыдзень таму дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых дагэтуль не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.

24.05.2022 / 10:21

Канстанцін Залатых

Калегі Канстанціна расказалі БАЖ, што невядомае нават дакладнае месца знаходжанне дырэктара выдання.

Хутчэй за ўсё, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Прынамсі, у іншых ізалятарах Канстанціна няма.

Да таго ж затрымліваў прадстаўніка медыя менавіта КДБ.

Нагодай для затрымання стала заведзеная крымінальная справа па арт. 130 (распальванне варажнечы).

У чым канкрэтна вінавацяць Канстанціна Залатых, пакуль невядома. Рэдакцыя газеты «Беларусы і рынак» апячатаная.

Nashaniva.com