Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць Pepsi адмовіцца ад рэкламы на БТ

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights звярнулася да амерыканскай карпарацыі PepsiCo з заклікам адмовіцца ад рэкламы ў беларускіх дзяржаўных СМІ.

23.05.2022 / 19:13

«Паводле назіранняў беларускіх валанцёраў на гэтым тыдні, Pepsi з'яўляецца апошнім сусветным брэндам, які працягвае фінансаваць прапагандысцкае тэлебачанне дыктатара Лукашэнкі ў Беларусі разам з венгерскай фармацэўтычнай кампаніяй Gedeon Richter.

Мы заклікаем Pepsi неадкладна спыніць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Распаўсюджванне дэзынфармацыі і прапаганды злачынным рэжымам, які трымае ў закладніках больш за 1200 палітвязняў і актыўна падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, больш не павінна падтрымлівацца заходнімі карпарацыяміі», — пішуць праваабаронцы.

Nashaniva.com