На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»

На скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды ў Мінску сутыкнуліся машына хуткай дапамогі і аўтамабіль Suzuki. Ад удару «хуткая» перакулілася, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

20.05.2022 / 17:40

Па папярэдняй інфармацыі, «хуткая» ехала з уключанай сірэнай і праязджала скрыжаванне на чырвонае святло. Фельчара даставілі ў бальніцу для агляду. 

Nashaniva.com