​​Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Іспанію

У планах сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны, кіраўніком МЗС, парламентарыямі і экспертамі.

17.05.2022 / 17:49

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская пачынае рабочы візіт у Іспанію, паведамілі ў прэс-службе палітыка.

У планах сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны, кіраўніком МЗС, парламентарыямі і экспертамі.

У Мадрыдзе Святлана Ціханоўская раскажа пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, пра неабходнасць аказання дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.

«Пазіцыя Іспаніі ўплывае на лацінаамерыканскія краіны, з якімі рэжым Лукашэнкі спрабуе фліртаваць. Голас Іспаніі важны для многіх дзяржаў, з меркаваннем Каралеўства лічацца ў міжнародных арганізацыях», — сказана ў паведамленні прэс-службы.

Nashaniva.com