Тэлеграм-каналы «Это Минск, дзетка» і Partyzan прызнаныя экстрэмісцкімі

Па заяве пракуратуры Мінска інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналаў «Это Минск, детка» і «Partyzan» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».

14.05.2022 / 18:41

На канал «Это Минск, детка» падпісана амаль 6,5 тыс.чалавек. Ён пазіцыянуецца як «інфармацыйны канал пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце».

У телеграм-канала Partyzan каля 2,7 тыс. падпісчыкаў. У асноўным там публікуюцца відэаролікі пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне супраць Расіі.

З пачатку мая прызнаныя «экстрэмісцкімі» яшчэ як мінімум 16 інтэрнэт-рэсурсаў.

Nashaniva.com