Мінабароны абвясціла зборы тэрытарыяльных войскаў у двух раёнах краіны

Паводле Мінабароны, у рамках праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны з 10 мая 2022 года выканаўчымі камітэтамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей праводзіцца фармаванне тэрытарыяльных войскаў Кобрынскага і Лідскага раёнаў адпаведна.

10.05.2022 / 15:58

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Ваяр»

З запасу на вайсковыя зборы плануецца прызваць каля 430 чалавек. Пасля асабовы склад прыступіць да выканання задач па ахове і абароне важных абʼектаў.

Колькі будуць доўжыцца зборы, не паведамляецца.

Мерапрыемства накіраванае «на павышэнне здольнасці мясцовых органаў па фармаванні тэрытарыяльных войскаў і гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў да выканання задач па прызначэнні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны.

Nashaniva.com