Расіяне скінулі авіябомбу на школу ў Белагораўцы, у якой хавалася «амаль усё сяло»

Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) паведаміў пра пападанне бомбы ў школу — адзінае месца ў сяле, дзе можна было схавацца ад бамбёжкі. 

07.05.2022 / 22:35

Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай паведаміў, што расійскія войскі «скінулі авіябомбу на школу, у якой хавалася амаль усё сяло. Усе, хто не паспеў эвакуіравацца. Пасля пападання [бомбы] у клуб падвал школы быў адзіным месцам выратавання, але расіяне забралі ў людзей і гэты шанец. У школе знаходзілася каля 90 чалавек. Каля 30 чалавек ужо выратавалі з-пад завалаў».

Nashaniva.com