Падарунак ветэрану. Фоты, якія ўражваюць

Ветэранам дораць цукар і аўсянку, нібы яны жабракі.

07.05.2022 / 18:36

Бабруйскае выданне апублікавала фота падарунка ветэрану на фоне дзяржаўнага сцяжка і праўладнай «Белай Русі».

У наборы — цукар, грэчка, алей і г.д. Так, нібы ветэраны краіны-пераможцы — гэта галодныя людзі, для якіх пачак макароны і бутэлька алею зробіць свята.

Паводле прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, у краіне цяпер 2132 ветэраны, непасрэдна ў баявых дзеяннях удзельнічалі 1166 чалавек.

Nashaniva.com