Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі
Беларускую і расійскую тэнісныя федэрацыі выключылі з Міжнароднай тэніснай федэрацыі на яе канферэнцыі 6 мая. За гэта рашэнне прагаласавалі 80% дэлегатаў канферэнцыі, піша федэрацыя тэнісу Украіны.
07.05.2022 / 08:15
Перад галасаваннем прадстаўнік дэлегацыі Беларусі Сяргей Рутэнка і расіянін Якаў Шахцін выказаліся пра катэгарычную нязгоду з адхіленнем сваіх арганізацый.
Выканаўчы дырэктар федэрацыі тэнісу Украіны Яўген Зукін настойваў на адхіленні ад спаборніцтваў індывідуальных тэнісістаў, а не толькі федэрацый Беларусі і Расіі.
Раней расейскіх і беларускіх спартоўцаў не дапусцілі да ўдзелу ва Уімблданскім турніры.