У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 

У Беларусі ў ноч на 6 траўня чакаюцца замаразкі да -3°С. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

05.05.2022 / 13:28

«Папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве! Ноччу 6 траўня, у пятніцу, месцамі па рэспубліцы чакаюцца замаразкі 0 -3°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У той жа час днём у пятніцу чакаецца +13… 18°С, месцамі да 20 градусаў цяпла.

Nashaniva.com