Галоўчанка распавёў, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Паводле прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, у краіне цяпер 2132 ветэраны, непасрэдна ў баявых дзеяннях удзельнічалі 1166 чалавек.

04.05.2022 / 14:14

«На жаль, ветэранаў усё менш і менш, — сказаў Галоўчанка. — Самым маладым з іх ужо далёка за 90 гадоў… На жаль, яны ад нас сыходзяць. Разам з імі сыходзіць і жывая памяць».

Ён таксама распавёў, што ў нашай краіне жыве 8900 былых вязняў канцлагераў.

Nashaniva.com