Яшчэ адна дыверсія ў Расіі: падарваны мост на прыфрантавой чыгунцы
Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт заявіў, што абвальванне чыгуначнага моста на чыгунцы Суджа — Сасновы Бор стала вынікам дыверсіі.
01.05.2022 / 18:18
Абвальванне моста на чыгунцы Суджа — Сасновы Бор. Фота: Mash
«На жаль, інфармацыя пацвердзілася. Гэта была дыверсія. Таму распачатая крымінальная справа. Следчыя органы, спецыялісты сілавых ведамстваў будуць разбірацца», — сказаў Старавойт.
Канструкцыі моста абрынуліся раніцай у нядзелю, 1 мая. Чыгунка выкарыстоўвалася для перамяшчэння таварных саставаў, расказвалі ўлады рэгіёна.
Суджанскі раён Курскай вобласці мяжуе з Украінай.