Гомельшчына працягвае сыходзіць пад ваду

Паводле звестак Белгідрамета, за суткі Сож побач з Гомелем падняўся яшчэ на 18 см. На раніцу 1 мая ўзровень вады дасягнуў 557 сантыметраў, а глыбіня падтаплення месцамі дасягае 227 см!

01.05.2022 / 11:40

За суботу пад ваду ў Гомельскім раёне сышлі тры двары ў пасёлку Паляна, участак грунтавой дарогі ў пасёлку Сеўрукі па вуліцы Берагавая. У самім Гомелі — 8 двароў, чатыры ўчасткі дарог па Палявым, Лугавым і на 3-м Палявым завулках.

Тым часам МНС папярэджвае пра далейшае пагаршэнне гідралагічнай абстаноўкі. На Гомельшчыне працягвае дзейнічаць штармавое папярэджанне. А заўтра абяцаюць вяртанне дажджоў, праўда, пакуль толькі кароткачасовых.

Чытайце таксама:

У Беларусі прагназуюць магчымае затапленне асобных раёнаў

У Добрушы наймацнейшая за апошні дзясятак гадоў паводка

Nashaniva.com