Загінулі дзве дзяўчынкі-актрысы, якія выступалі ў тэатры Марыупаля

Дзве дзяўчынкі, якія да вайны выступалі ў Марыупальскім тэатры, памерлі, паведаміў дарадца мэра горада Пётр Андрушчанка, яго цытуе «Бі-бі-сі».

24.04.2022 / 09:06

«У Марыупалі загінулі дзве дзяўчынкі, дзве чароўныя маленькія актрысы Лізавета і Соня. Яны абедзве ігралі Люсі ў спектаклі «Леў, Вядзьмарка, адзежная шафа» па кнізе «Хронікі Нарніі». Які сумны сімвалізм, улічваючы тое, што «Хронікі Нарніі» нарадзіліся ў лонданскім метро падчас бамбёжак Брытаніі нацыстамі», — напісаў Андрушчанка ў Тэлеграме.

Марыупальскі тэатр быў разбураны 16 сакавіка ў выніку расійскай бамбардзіроўкі, калі сотні жыхароў горада хаваліся ў яго падвалах. Тады загінулі каля 300 мірных грамадзян.

Гэтую бамбардзіроўку многія асудзілі як ваеннае злачынства.

Пакуль незразумела, загінулі дзве гэтыя дзяўчынкі ў выніку бамбёжкі тэатра ці пазней.

«Мы ніколі не забудзем таленавітых анёлаў, — напісаў Андрушчанка. — Няма і не можа быць прабачэння акупантам».

Nashaniva.com