На чыгунцы ў Бранскай вобласці знайшлі выбухоўку. Беларускія партызаны?

Пры абходзе перагону паміж станцыямі Снежацьская — Белыя Берагі электрамеханік знайшоў лішнія прадметы ў рэлейнай шафе. Гэта былі дзве каністры з вадкасцю, у якія вялі правады ад акумулятара. Механік з напарнікам выцягнуў правады з каністраў і вынес іх на вуліцу, піша тэлеграм-канал «База».

23.04.2022 / 12:38

Сілавікі, якія прыбылі на месца, прыйшлі да высновы, што ў рэлейнай шафе сапраўды было выбуховае прыстасаванне запальнага тыпу з таймерам і акумулятарам, падлучаным, як мяркуецца, да ёмістасцяў з бензінам. Знойдзеныя прадметы адправілі на экспертызу.

З пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне падобныя здарэнні фіксаваліся ў Беларусі, паралельна з гэтым хакеры атакавалі сэрвісы Беларускай чыгункі. Тыдзень таму беларускія партызаны з групоўкі «Буслы ляцяць» узялі на сябе адказнасць за дыверсіі на чыгунцы ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі з мэтай запаволення перавозак войскаў.

Nashaniva.com