З'явілася ВІДЭА, на якім паказаныя мірныя жыхары, што хаваюцца на тэрыторыі «Азоўсталі» ў Марыупалі

Запіс, апублікаваны полкам «Азоў», зроблены, як сцвярджаецца, 21 красавіка. Адна з жанчын, якія з'явіліся ў кадры, кажа, што яны знаходзяцца на «Азоўсталі» ўжо амаль два месяцы. 

23.04.2022 / 09:24

Дзеці дзякуюць вайскоўцам за падтрымку і ежу. Яны прызнаюцца, што вельмі хочуць пабачыць сонца, абняць родных.

Жыхары «азоўскага падзямелля» просяць аб бяспечным гуманітарным калідоры, каб атрымаць магчымасць выехаць на неакупаваную ўкраінскую тэрыторыю. Жанчыны адзначаюць, што вельмі хвалююцца за сваіх дзяцей.

Nashaniva.com