У Чэрыкаве затрымалі сябра БСДП

У Чэрыкаве затрыманы актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Зміцер Іваноў, паведамляе партыйны тэлеграм-канал.

22.04.2022 / 22:48

Затрымалі Змітра ўвечары 22 красавіка. Перад затрыманнем ён паведаміў, што яго выклікаюць у міліцыю.

Вінавацяць актывіста ў парушэнні ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Nashaniva.com