Жонка Медзведчука нарэшце звярнулася да кума

Аксана Марчанка пасля шматлікіх зваротаў да лідараў розных краінаў нарэшце звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. 

16.04.2022 / 21:05

Яна сказала, што Медзвядчук згодны на абмен і перадачу яго ў Расію, а яна сумняецца ў справядлівасці ўкраінскага суда.

Сёння стала вядома, што ўкраінскага лабіста расійскіх інтарэсаў адправілі пад варту з хатняга арышту.

Зяленскі таксама гаварыў, што згодны на абмен Медзведчука. Але Крэмль на гэты конт маўчыць.

Малодшая дачка Медзведчука Дарʼя стала хросніцай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў 2004 годзе, паведамляе «Настоящее время».

Nashaniva.com