Мінздароўя: За суткі 758 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана 758 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 242 чалавекі. Учора паведамлялася пра 799 выпадкаў.

15.04.2022 / 13:16

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 973 206 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 966 234.

За мінулыя суткі памерлі пяць чалавек (за ўвесь час 6 894), выканана 12 356 тэстаў.

Nashaniva.com