Затрымалі жанчыну, якая напісала ліст-пратэст супраць вайны ў Адміністрацыю Лукашэнкі

Як стала вядома, 4 красавіка 2022-га затрымалі Людмілу Рамановіч з Маларыты. Сёння яе змясцілі ў брэсцкі СІЗА, перадае «Вясна».

07.04.2022 / 20:53

Жанчыне выставілі абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта Беларусі). Падставай для гэтага стаў ліст Людмілы, накіраваны ў Следчы камітэт.

У пачатку сакавіка Людміла звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Людміла Рамановіч — вядомая на Берасцейшчыне актывістка ўкраінскіх і беларускіх грамадскіх і культурных ініцыятыў. Магчыма, пацярпела яна ў тым ліку і за гэта.

Чытайце таксама:

«Мне сорамна, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей». Паляшучка звярнулася з лістом-пратэстам у адміністрацыю Лукашэнкі

Nashaniva.com