У Магілёве мужчыну асудзілі на тры гады калоніі за два званкі

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў Ігара Гелахава да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Міхайлава. Яго прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (арт. 340 Крымінальнага кодэкса) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу), піша «Вясна».

06.04.2022 / 20:23

Згодна з матэрыяламі справы, Гелахаў патэлефанаваў па нумары 101 і сказаў:

«Майго брата ўзарвалі. Проста так Лукашэнка падарваў яго і абвінаваціў яго, што ён вінаваты, а я табе кажу, што я не вінаваты. І цяпер ён, Аляксандр Рыгоравіч, вінаваты ў тым, што не выплаціў грошы».

Пасля званка ў 101 Ігар набраў па нумары 102, каб заявіць у міліцыю аб падрыхтоўцы выбуху ў сярэдняй школе №18.

Мужчына на судзе цалкам прызнаў сваю віну і расказаў, што проста хацеў праверыць, як працуюць супрацоўнікі міліцыі.

Nashaniva.com