У Польшчы затрымалі двух беларусаў па абвінавачанні ў шпіянажы

Сцвярджаецца, што затрыманыя вялі разведку, звязаную з вайсковымі і грамадзянскімі аб'ектамі, якія маюць «вырашальнае значэнне для абароны Польшчы». 

06.04.2022 / 17:10

Пра гэта паведамляе Wyborcza са спасылкай на пракуратуру. Сцвярджаецца, што затрыманыя вялі разведку, звязаную з вайсковымі і грамадзянскімі аб'ектамі, якія маюць «вырашальнае значэнне для абароны Польшчы». 

Затрыманых арыштавалі пакуль на тры месяцы. Ім выставілі абвінавачанне ў шпіянажы на карысць спецслужбаў іншай краіны (за гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Nashaniva.com