Франак Вячорка: Сярод ахвотных атрымаць візы шмат сваякоў чыноўнікаў і сілавікоў

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка патлумачыў цяперашнія нюансы з атрыманнем беларусамі візаў, відаў на жыхарства ў краінах Еўропы і правядзеннем рэлакацыі.

02.04.2022 / 23:37

Паводле Вячоркі, візы ў Мінску хоць і з абмежаваннямі, але выдаваць працягваюць. Напрыклад, палякі выдаюць сотні візаў у дзень, а краіны Балтыі хоць не выдаюць турыстычныя, але гуманітарныя візы можна атрымаць і ў іх.

Увогуле ж краіны ўводзяць візавыя абмежаванні таму, што выявілася:

сярод тых, хто падаецца на візу, шмат чыноўнікаў і іх дзяцей, сем'яў сілавікоў, якія проста выкарыстоўваюць цяпер магчымасць перабрацца ў бяспечныя краіны. 

Nashaniva.com