Ракетных запускаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі не было ўжо амаль суткі

Пра гэта паведамляе адмысловы тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», які спецыялізуецца на адсочванні ўсялякай ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі. 

02.04.2022 / 21:59

«Беларускі Гаюн» піша: 

«Пачынаючы з 00:00 2 красавіка наша маніторынгавая група не зафіксавала ніводнага ракетнага запуску з тэрыторыі Беларусі па тэрыторыі Украіны.

Акрамя таго, за ўвесь дзень практычна не было і узлётаў знішчальнікаў. Адзіныя ўзлёты, якія былі зафіксаваныя за ўвесь дзень — гэта трэніровачныя палёты з вайсковага аэрадрома ў Баранавічах у 16:01 і 16:06.

А апошні запуск ракеты быў заўважаны ў Мазырскім раёне ў 23:20 1 красавіка».

Nashaniva.com