Мінздароўя: За мінулыя суткі — 921 выпадак кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваны 921 выпадак кавіду, а выпісаныя 349 чалавек. Учора паведамлялася пра 1049 выпадкаў.

02.04.2022 / 14:51

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 964 677 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 961 962.

За мінулыя суткі памерлі сем чалавек (за ўвесь час 6 836), выкананыя 11 433 тэсты.

Nashaniva.com