Загінуў вядомы ўкраінскі фатограф Макс Левін

Фотажурналіста знайшлі мёртвым учора — ён знік на лініі фронту пад Кіевам 13 сакавіка.

02.04.2022 / 13:01

Ягонае цела знайшлі каля вёскі Гута Межыгорская.

У Левіна засталося чацвёра непаўналетніх сыноў, грамадзянская жонка і пажылыя бацькі.

Макс Левін працаваў на перадавой пад Кіевам.

Падчас вайны ва Украіне ўжо загінулі больш за дзясятак журналістаў.

Nashaniva.com