У першыя дні красавіка ў Беларусі выпала шмат снегу ФОТЫ

Шмат снегу выпала ў Брэсцкай вобласці. У Пінскім раёне — 26 мм, у Пружанскім — 19 мм, у Камянецкім — 22 мм, у Брэсце — 23 мм, паведамляе БелТА.

02.04.2022 / 10:52

У Брэсце, Камянецкім, Пружанскім і Брэсцкім раёнах падраздзяленні МНС сем разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэў, якія перагароджвалі рух транспарту на мясцовых і рэспубліканскіх дарогах. Пацярпелых няма.

Ідзе снег і ў Мінску

Раён праспекта Незалежнасці за плошчай Якуба Коласа

Nashaniva.com