У Марыупалі загінула ўжо каля пяці тысяч чалавек

Паводле прыкладных ацэнак, у Марыупалі з моманту пачатку блакады (з 1 сакавіка) загінула ўжо пяць тысяч чалавек, з іх 210 — дзеці. Пра гэта паведаміў мэр горада Вадзім Бойчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, піша «Украінская праўда».

28.03.2022 / 20:51

Жанчына з дзіцём, эвакуяваныя з Марыупаля, на вакзале ў Запарожжы. Фота: AP/Evgeniy Maloletka 

Дакладную колькасць ахвяр устанавіць пакуль немагчыма, лічбы ацэначныя.

Паводле інфармацыі мэра горада, з пачатку блакады эвакуяваць з Марыупаля атрымалася каля 150 тысяч чалавек, і яшчэ прыкладна 170 тысяч застаецца ў горадзе.

30 тысяч чалавек вывезеныя расіянамі на тэрыторыю Расіі ці самаабвешчаных данбаскіх рэспублік.

Таксама Бойчанка адзначыў, што эвакуяваць трэба ўсё насельніцтва Марыупаля. У горадзе пашкоджана 90% будынкаў, цалкам разбурана 40% шматпавярховых жылых дамоў і 40% у прыватным сектары.

Nashaniva.com