Мінздароўя: За суткі — 526 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 526 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 526 чалавек. Учора паведамлялася пра 784 выпадкі.

28.03.2022 / 15:52

За ўвесь час з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 959 802 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 956 925.

За мінулыя суткі памерлі шэсць чалавек (за ўвесь час 6791), выкананыя 6 234 тэсты.

Nashaniva.com