Беларусь прапанавала большасці ўкраінскіх дыпламатаў пакінуць краіну

Консульства ў Брэсце будзе закрытае. У пасольстве ў Мінску застанецца толькі пяць супрацоўнікаў.

23.03.2022 / 15:36

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз. Консульства ў Брэсце будзе закрытае.

Учора КДБ Беларусі заявіла, што супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную разведку. У той жа час усе супрацоўнікі амбасады Беларусі ва Украіне пакінулі краіну.

Чытайце таксама:

КДБ абвінавачвае супрацоўнікаў украінскай амбасады ў Беларусі ў ажыццяўленні агентурнай выведкі. І прышпіліў сюды ж журналіста Івашына

Усе беларускія дыпламаты пакінулі Украіну

Nashaniva.com