Роджэр Федэрэр ахвяраваў паўмільёна даляраў на дапамогу дзецям Украіны

Адзін з найлепшых тэнісістаў у сусветнай гісторыі швейцарац Роджэр Федэрэр вырашыў ахвяраваць $500 тысяч на дапамогу дзецям, пацярпелым ад вайны ў Украіне.

18.03.2022 / 21:33

Фота: REUTERS/Toby Melville

Спартсмен паведаміў, што ягоны дабрачынны фонд накіруе 500 тысяч даляраў арганізацыі, якая забяспечыць дзецям магчымасць працягнуць атрыманне адукацыі.

40-гадовы Роджэр Федэрэр за сваю кар'еру выйграваў турніры Вялікага Шлему 20 разоў.

pic.twitter.com/HEwb5NGREu

— Roger Federer (@rogerfederer) March 18, 2022
 

Nashaniva.com