Студэнту, які сфатаграфаваў жанчыну з плакатам «Спыніце вайну» ў цэнтры Мінска, далі 15 сутак

Студэнта, які сфатаграфаваў жанчыну з плакатам «Cпыніце вайну» і шарыкамі на Кастрычніцкай плошчы, арыштавалі на 15 сутак.

03.03.2022 / 16:13

Мікіту Антановіча прызналі вінаватым па артыкуле 24.3 КоАП (непадпарадкаванне службовай асобе). Па інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі затрымалі студэнта 1 сакавіка проста на плошчы.

Нагадаем, жанчыну, якую сфатаграфаваў хлопец, аштрафавалі на 3040 рублёў.

Nashaniva.com