Пуцін заявіў, што Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР» у тых межах, якія вызначаныя ў іх «канстытуцыях»
Паводле Пуціна, Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР» у тых межах, якія вызначаныя ў іх «канстытуцыях», то-бок у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. А гэта значыць, што дзве траціны тэрыторыі належыць яшчэ ў склад гэтых утварэнняў «вярнуць», бо іх кантралюе Украіна.
22.02.2022 / 19:57
У той жа час Пуцін адмовіўся сказаць, калі і як расійскія войскі збіраюцца ўзяць пад свой кантроль тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралюе Кіеў:
«Я не сказаў, што войскі пойдуць у Данецк пасля нашай сустрэчы тут».
А на пытанне пра тое, як далёка гатовыя зайсці расійскія войскі:
«Прадказваць канкрэтныя магчымыя дзеянні немагчыма, гэта залежыць ад сітуацыі».
Таму цалкам магчыма, што пакуль што Пуцін задаволіцца тым, што ёсць, але фактар тэрыторый, якія трэба «вярнуць», будзе трымацца ім у запасе, каб у любы момант пад гэтай зачэпкай абвастрыць сітуацыю.
Чытайце таксама:
Дзе пройдуць межы «ДНР» і «ЛНР»? І чаму гэта важна?
Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне